10 клас Беларуская мова

Тэма: Займеннік
1) Тэарэтычны матэрыял
2) Практычная частка
Пр. 308, 309, 310
3) Кантроль ведаў
Тэматычны кантроль па тэме «Займеннік»
І варыянт
1.Займеннік – гэта часціна мовы, якая: а) абазначае прадмет, прымету, колькасць; б) указвае на прадмет, але не называе яго; в) указвае на прадмет, прымету, колькасць, але не называе іх; г) абазначае прыналежнасць да каго-небудзь ці чаго-небудзь; д) называе прадметы, прыметы і колькасць.

2.Займеннік адказвае на пытанні хто? што?, калі замяняе: а) назоўнік; б) прыметнік; в) лічэбнік; г) дзеяслоў; д) прыслоўе.

3.Займеннікі могуць ужывацца замест: а) назоўніка; б) прыметніка; в) лічэбніка; г) дзеяслова; д) прыслоўя.

4.Адзначце сказ, у якім займеннік выкарыстаны замест лічэбніка: а) Да кожнага ўрока ён рыхтаваўся старанна; б) Такой вясны ўжо і не прыгадаць; в) Столькі год прайшло пасля вайны.

5.Адзначце сказы, у якіх займеннікі ўказваюць на прадмет: а) Такая ноч бывае толькі ў чэрвені; б) Я ведаю сабе цану; в) Той выпадак запомніўся на ўсё жыццё; г) Нікому з іх ужо даўно не верылі; д) Некаторыя спачатку разгубіліся, але потым знайшлі выйсце.

6.Адзначце сказы, у якіх займеннікі ўказваюць на прымету прадмета; а) Возера было за тым лесам; б) Такую песню мог стварыць толькі таленавіты чалавек; в) Яго ведалі як добрага спецыяліста; г) Кожны можа добра вучыцца; д) Столькі народу сабралася на плошчы!

7.Адзначце рад, у якім усе займеннікі аднаго разраду: а) свой, наш, чыйсці, мой; б) той, кожны, такі, гэтулькі; в) увесь, самы, іншы, нейкі; г) нехта, абы-што, некаторы, чыйсці; д) мой, ваш, каторы, свой.

8.Укажыце займеннік з наступнымі граматычнымі прыметамі: жаночы род, творны склон, адзіночны лік, прыналежны: а) гэтага; б) самай; в) сабой; г) нашай, д) якая, е) ёю.

9.Адзначце займеннік, які не мае назоўнага склону: а) вамі; б) мне; в) сабой; г) іх; д) некалькіх; е) яго.

10.Адзначце выпадкі правільнага ўжывання прыназоўнікаў з займеннікамі: а) падысці ка мне; б) падысці да мяне; в) пабудзь са мною; г) пабудзь з мною.

11.Адзначце пачатковую форму для кожнага з наступных займеннікаў: 1) вамі: а) ваш, б) вы; в) яны; 2) саму: а) сам; б) сама; в) самы; 3) ні на чыім: а) нічыім; б) нічым; в) нічый.

12.Адзначце займеннікі 1-й асобы: а) я; б) ты; в) яно; г) мы; д) вы; е) яны.

13.Адзначце сказы, у якіх займеннікі ўжыты правільна: а) Я табе ўчора там не бачыў; б) Цяжка быць самім сабою, і так лёгка стаць нікім; в) Я ведаю цану сябе; г) Цяжэй за ўсё сябе перамагчы, стаць над сабой бязлітасным суддзёй; д) Я знайшоў у сваёй кватэры нікога.

14.Адзначце выпадкі злітнага напісання займеннікаў: а) на (абы) якім кані далёка не заедзеш; б) (не) калькі разоў на тыдзень; в) чый (небудзь) сшытак; г) (абы) з чаго не смяюцца; д) (ні) (у) чым не вінаваты; е) (ні) кога не пакрыўдзіў; ж) (не) столькі тых грошай, колькі клопату.

15.Адзначце выпадкі напісання замест пропускаў літары еа) н_чога новага; б) н_чага не хапала; в) н_кім замяніць; г) н_кому н_чога не сказаў; д) н_якіх перашкод; е) н_каму можа пашчасціць; ё) н_хта ўключыў тэлевізар.

16.Падкрэсліце ў дадзеным сказе ўсе займеннікі як члены сказа: Памяць любога чалавека падобна на нейкую скарбніцу, у якой можа захавацца толькі тое, што здольна вытрымаць буры часу і ніколі не страціць сваёй цікавасці.  

Тэматычны кантроль па тэме «Займеннік» 
ІІ варыянт
1.Займеннік – гэта часціна мовы, якая: а) называе прадметы, іх прыметы або колькасць, дзеянні; б) указвае на прадметы, прыметы або колькасць, але не называе іх; в) указвае на прадмет, але не называе яго; г) абазначае прыналежнасць каму-небудзь ці да чаго-небудзь; д) у сказе займеннік звычайна бывае дзейнікам, дапаўненнем, азначэннем.

2.Займеннік адказвае на пытанні які? чый?, калі замяняе: а) назоўнік; б) прыметнік; в) лічэбнік; г) дзеяслоў; д) прыслоўе.

3.Займеннікі могуць ужывацца замест: а) назоўніка; б) прыметніка; в) лічэбніка; г) дзеяслова; д) прыслоўя.

4.Адзначце сказ, у якім займеннік выкарыстаны замест лічэбніка: а) Гэтаму дубу ўжо гадоў дзвесце з гакам; б) Апошні раз мы з ім бачыліся некалькі гадоў назад; в) Гэты год быў багаты на грыбы.

5.Адзначце сказы, у якіх займеннікі ўказваюць на прадмет: а) У той час і ў нашых лясах вяліся мядзведзі; б) Яны ўжо выганялі кароў на пашу; в) Наша возера прыгожае; г) Усе прасілі яго спяваць; д) За тым узгоркам пачынаўся лес.

6.Адзначце сказы, у якіх займеннікі ўказваюць на прымету прадмета; а) Яго кнігі чытаюць не толькі дзеці, але і дарослыя; б) Яго часта бачылі ў бібліятэцы; в) Кожны марыць пра свой утульны дом; г) Наша вёска знакамітая сваімі людзьмі; д) Усе ўважліва слухалі музыкаў.

7.Адзначце рад, у якім усе займеннікі аднаго разраду: а) хто, які, нешта, колькі; б) ніхто, нейкі, ніякі, нічый; в) усякі, іншы, самы, некаторы; г) той, столькі, хто, гэтакі; д) увесь, кожны, самы, іншы.

8.Укажыце адмоўныя займеннікі: а) ніхто; б) некалькі; в) нічый; г) нехта, д) некаторы, е) ніякі.

9.Адзначце займеннікі, якія не маюцьформы роду: а) вамі; б) мне; в) сабой; г) іх; д) яе; е) яго.

10.Адзначце займеннік, які змяняецца па родах і ліках: а) мне; б) сабой; в) мы; г) столькі, д) нехта, е) увесь.

11.Адзначце пачатковую форму для кожнага з наступных займеннікаў: 1) намі: а) нас, б) наш; в) мы; 2) самаму: а) сам; б) самы; в) самі; 3) ні пры чым: а) нічога; б) нішто; в) нічым.

12.Адзначце займеннікі 1-й асобы: а) я; б) мы; в) вы; г) ён; д) яны; е) ты.

13.Адзначце сказы, у якіх займеннікі ўжыты правільна: а) Замяніць Клаву было некім; б) Параіцца не было з кім; в) Хлопцы вырашылі прыйсці к ім у госці; г) Некаторыя спачатку разгубіліся, але потым знайшлі выхад; д) Я не знайшоў сабе ў жыцці.

14.Адзначце выпадкі злітнага напісання займеннікаў: а) ён тут ні (пры) чым; б) (ні) якага клопату; в) (ні) чога кепскага ў гэтым няма; г) што (небудзь) новае ў вас ёсць?; д) (абы) хто сюды не наведваўся; е) (ні) колькі не шкадую; ж) не адхіляй (ні) чыёй парады.

15.Адзначце выпадкі напісання замест пропускаў літары іа) н_хто не адмовіўся; б) н_кога не прымушалі; в) н_хта зацягнуў песню; г) н_кага гэта ўсцешыць; д) н_калькі кніг; е) н_якіх довадаў няма; ё) н_чым вырашыў здзівіць.

16.Падкрэсліце ў дадзеным сказе ўсе займеннікі як члены сказа: Духоўнае багацце вы не купіце ні за якія грошы, яго можна здабыць толькі вашай творчай працай, напружаннем усёй волі

4) Д/з
Параграф 35-36, пр. 311

Тэма: Дзеяслоў
1) Тэарэтычны матэрыял
2) Практычная частка
3) Кантроль ведаў
4) Д/з
Параграф 37-38, пр. 315


Тэма: Дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе
1) Тэарэтычны матэрыял
2) Практычная частка
3) Кантроль ведаў 1
4) Д/з


Тэма: Прыслоўе
1) Тэарэтычны матэрыял
2) Практычная частка
3) Кантроль ведаў
4) Д/з
Параграф 41-43, пр. 342

Комментариев нет:

Отправить комментарий