11 клас Беларуская мова

Тэма: Сінтаксічныя прыметы сказаў з рознымі відамі сувязі частак, ужыванне, знакі прыпынку
1) Актуалізацыя ведаў
1. У складаным сказе з рознымі відамі сувязі можа быць:
а) тры часткі;
б) дзве часткі;
в) чатыры і больш частак.
2. Дапішыце неабходны варыянт.
У складаных сказах з рознымі відамі сувязі часткі могуць быць звязаны:
а)злучальнай і падпарадкавальнай сувяззю;
б) падпарадкавальнай і бяззлучнікавай сувяззю;
в) злучальнай і бяззлучнікавай сувяззю;
г) ____________________________________.
3. Выберыце з прапанаваных сказаў складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак.
а) Тут, дзе вучыўся і араць, і сеяць, адкуль панёс і песню ў свет сваю, я з пасівелай галавой стаю і слухаю асін журботны шэлест.
б) Я прыйшоў да вас, каб сказаць, што няма на зямлі небыцця: будзе вечна пад сонцам граць залатое кола жыцця (К. Цвірка).
в) Спявайце, помнячы нязменна: пакуль паэты будуць пець – не быць Радзіме безыменнай, зямлі бацькоў не анямець! (Н. Гілевіч).
г) Калі нехта хоча, каб яго лічылі добрым, хай робіць добрыя справы (У. Караткевіч).
д)І хістаецца асока, і шуміць высокі бор, а ў душы не змаўкае струн вясёлых перабор.
4. Складзіце з прапанаваных сказаў складаны сказ з рознымі відамі сувязі частак і запішыце. Расстаўце знакі прыпынку.
Сонца, відаць, ужо ўзышло. Але яно не магло прабіцца праз хмары. Хмары завесілі небасхіл.

5. Пабудуйце схему сказа.

2) Тэматычны кантроль
а) Спішыце, расстаўляючы знакі прыпынку. Пабудуйце схему.
       1.Першы раз сказалі што ў нас радыяцыя дык мы думалі гэта хвароба нейкая.(Святлана Алексіевіч)
  У школе я ўсім хваліўся  што мой тата прыехаў з Чарнобыля  ён – ліквідатар а ліквідатары – гэта тыя  хто дапамагаў ліквідаваць аварыю.(Святлана Алексіевіч)
 Мы будзем чытаць з ім разам  я буду чытаць шэптам сваю       
 чарнобыльскую малітву  а ён будзе глядзець на свет дзіцячымі вачыма.
     (Святлана Алексіевіч)
б)Збяры сказ”
    Уявіце, што вы рэдактар раённай газеты  “Палеская праўда”. Адрэдагуйце тэкст, замяніўшы яго адным складаным сказам з рознымі відамі сувязі частак. Прачытайце і параўнайце інтанацыю ў першым і другім варыянтах.
      Ён не лічыць сябе героем. Працаваў дзеля людзей і дзеля будучага жыцця на зямлі. Менавіта ліквідатары ў мірны час падалі чалавецтву ўрок мужнасці.
 - Якія віды сувязі вы выкарысталі?    
     Ён не лічыць сябе героем, бо працаваў дзеля людзей і дзеля будучага жыцця на зямлі, але  менавіта ліквідатары ў мірны час падалі чалавецтву ўрок мужнасці.
 3) Д/з Параграф 19, пр. 198


Комментариев нет:

Отправить комментарий