9 клас Беларуская мова

Тэма: Сказы з ускоснай мовай
1) Знаёмства з тэмай
2) Практычная частка
Пр. 248, 249
Скласці схемы да кожнага сказа
1.”Не бойцеся, Аляксандра Фёдараўна,”-ціха сказаў ён, і здзіўленая Саша пазнала Лялькевіча.
2.”Нікуды я не паеду!- узлавана адказала Саша і хмыкнула іранічна:-Добрая вы самаахова: наганяеце страх, паніку”.
3. “Знаёмцеся,- сказала Саша.- Гэта мой брат”.
4. Серж пачаў шаптаць бацьку на вуха: ”Хадзем дадому”, але той і слухаць не хацеў.
5.“Нітку няроўна кладзеш,- заўважыла Люда.- Адна выпадзе - астатнія касмаціцца будуць”.
6.”Няўжо праспаў?”- мільганула маланкай трывожная думка.
7. “Калі хочаш каму-небудзь зрабіць зло, зрабі дабро,”- не раз гаварыў мой бацька.

8. “Вясна ідзе,- гаворыць селянін, а потым дадае:- Пара рыхтавацца да сяўбы”
3) Кантроль ведаў
Выправіць памылкі ў схемах:
1.  ”П,”-а.                     2.  А-“П”,                        3. ”П.-а,-“П”.
     “П”,-а:”П”.                 “П!-А-П!”                       “П?-а,-“П”.
     “П!”-А.                       “П”-а-“П”.                      “П”,-а.-“П”

    “ П”,-а-“п”.                 –“П”,-а.                           “А”:-“П”.
4) Д/з 
Параграф 34, пр. 250

Тэма: Сказы з ускоснай мовай
1) Знаёмства з тэмай
2) Практычная частка
Пр. 251, 253
Знайсці сказы, у якіх дапушчаны пунктуацыйныя памылкі, адрэдагаваць і запісаць правільны варыянт.
1. Чытаю радкі В.К. Бялыніцкага-Бірулі: “Нідзе на поўдні няма такой шматфарбнай, урачыстай вясны, як у нашых краях”. 2. “Скажы ты, якое дзіва! – прамовіў дзядзька расчулена, – такое, мне здаецца, не можа намаляваць найлепшы мастак”. 3. “Дабро – адзіная сіла, здольная зрабіць чалавека высакародным” – гаварыла мне некалі маці. 4. “Хворым дрэвам, – гаварыў мне бацька, – як і хворым людзям, трэба дапамагаць”. 5. “А я хачу быць доктарам, – кажа малодшы сын і дадае – Хачу людзей лячыць, дарыць ім надзею”. 6. Ігар Васільевіч выслухаў нас уважліва, пасля ўсё ж запытаўся: – “Вы нічога не пераблыталі?” 7. “Без навукі і лапця не спляцеш, – часта гаворыць дзед і дадае: – А вучоны з пяску вяроўку саўе”.
3) Кантроль ведаў
4) Д/з
Параграф 34, пр. 252

Тэма: Цытаты, іх роля ў выказванні, афармленне на пісьме
1) Знаёмства з тэмай
2) Практычная частка
Пр. 254, 256
3) Кантроль ведаў
4) Д/з
Параграф 35, пр. 255


Тэма: Цытаты, іх роля ў выказванні, афармленне на пісьме
1) Знаёмства з тэмай
2) Практычная частка
Пр. 257, 258
3) Кантроль ведаў
Тэст
1.Адзначце правільнае сцвярджэнне:
Цытата – гэта…
А) чужая мова, перададзеная ад імя аўтара са змяненнем граматычных прымет непасрэдна сказанага;
Б) даслоўная вытрымка з выказвання або твора, прыведзеная аўтарам для пацвярджэння ці тлумачэння сваёй думкі.
2.Адзначце сказы, у якіх цытата ўведзена ў аўтарскую мову як частка сказа:
А) Якуб Колас пісаў:” Паэзія Я. Купалы- гэта квітнеючы і чароўны сад, дзе сабраны водар беларускай зямлі”
Б) Якуб Колас вельмі вялікае значэнне надаваў роднаму слову. Ён называў яго “ першай крыніцай, рпаз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы свет”.
В) У нас любяць цытаваць радкі Я.Коласа” Мой родны кут, як ты мне мілы!”
3.Адзначце сказ з цытатай:
А) А дзядзька Ігнат сказаў: “ Не разумею я тых людзей, якія адракаюцца ад Радзімы!”
Б)” Глядзі дзяцей і маці, сынок,” - сказаў Ігнат Дзянісавіч, пацалаваўшы Петруся.
В) “ Падзел мовы на літаратурную і народную,- пісаў М. Горкі, - азначае толькі тое, што мы маем, так сказаць “ сырую” мову і апрацаваную майстрамі.”
4. Цытаты афармляюцца:
А) Як простая мова
Б) Як просты сказ
В) Як сладаназалежны сказ
5. Цытаты заўсёды бяруцца ў двукоссе:
А) Да, абавязкова
Б) Не, вершаваныя цытаты ў двукоссе не бяруцца.
4) Д/з
Параграф 35, пр. 259


Комментариев нет:

Отправить комментарий