Тэма: Я. Купала "Магіла льва"
1) Асэнсаванне зместу твора
Падрыхтавацца да сачынення па твору
Тэма: Я. Купала "Магіла льва"
1) Асэнсаванне зместу твора
2) Праца па падрыхтоўцы да напісання сачынення
План характарыстыкі вобразаў Машэкі і Наталькі
Вобраз Машэкі
Вобраз Наталькі
2) Д/з Напісаць сачыненне па адной з прапанаваных тэм
1) Асэнсаванне зместу твора
Як у назве і змесце
паэмы выяўляецца сувязь паміж Машэкам і народам, паміж сучаснасцю і мінуўшчынай
у гісторыі народа?
Назіранні за ўзаемадачыненнямі
Наталькі і аднавяскоўцаў ужо вяліся раней, а вось пра адносіны народа да Машэкі
ўпаміналася толькі ў сувязі з яго гібеллю (ні адзін чалавек не выпусціў
слязу» па ім, а пасля яго імем жанчыны сталі палохаць сваіх дзяцей). Чаму ж
тады людзі зрабілі яму, як цару, высокі насып і горад назвалі «Магілёвам»?
Па-першае, Машэка — рамантычны
герой, для якога немагчымы кампрамісы, а значыць, страта кахання азначае для
яго страту ўсіх маральных каштоўнасцей і найперш — любові да бліжняга.
Па-другое, Машэка не здолеў перамагчы ў сабе крыўду, помслівасць, якая, як
змяя, пасялілася ў яго душы і завалодала ўсёй істотай, зрабіла жорсткім да ўсіх
чыста — дападманшчыкаў-паноў і да простых, бязвінных жыхароў вёсак.
Па-трэцяе, паралель
паміж Машэкам і народам наводзіць чытача на трывожны роздум: а што можа стацца
з самім народам, калі ён страціць свае ідэалы, свае гуманістычныя маральныя
каштоўнасці, якія назапашваліся стагоддзямі?
Ці не з'яўляецца паэма
«Магіла льва» такім гістарычным папярэджаннем, такой мастацкай памяткай
знакамітага песняра свайму народу?
2) Д/зПадрыхтавацца да сачынення па твору
Тэма: Я. Купала "Магіла льва"
1) Асэнсаванне зместу твора
2) Праца па падрыхтоўцы да напісання сачынення
План характарыстыкі вобразаў Машэкі і Наталькі
Вобраз Машэкі
1) Юнацтва Машэкі, яго сіла і адносіны да людзей.
2) Каханне да Наталькі.
3) Адказ на здраду каханай.
4) Крывавы разбойнік Машэка і яго гібель.
5) "Магіла льва".
Вобраз Наталькі
1) Юнацтва Наталькі.
2) Хараство беларускай дзяўчыны.
3) Адносіны да Машэкі.
4) Ганебная сувязь з панам.
5) Адплата Машэку за пралітую ім кроў.
ЭТАПЫ РАБОТЫ НАД САЧЫНЕННЕМ
- Пішыце сачыненне толькі па прачытаным Вамі творы.
- Удумайцеся ў назву тэмы, вызначце асноўную думку, яе трэба будзе даказаць.
- Удакладніце дату стварэння твора, гістарычныя падзеі, у час якіх адбываецца дзеянне.
- Падабраўшы дадатковую літаратуру, прачытыйце пра аўтара і гэты твор, адзначце ўдалыя на Ваш погляд азначэнні і думкі.
- Выразіце асабістыя адносіны да праблемы і героя.
- Выбярыце тып маўлення (апавяданне, апісанне, разважанне) для Вашага сачынення.
- Складзіце прыкладны план.
- Не бойцеся коратка пераказваць змест тэксту, але выбярыце такія эпізоды, якія адказваюць на пытанні, вызначаныя Вамі ў дадзеным пункце плана.
- Падбіраючы цытаты, памятайце, яны не павінны быць вельмі доўгія. Калі магчыма, прывядзіце выказванні крытыкаў ці вядомых пісьменнікаў пра гэты твор ці героя.
- Напішыце чарнавік, прачытайце яго ўслых, зрабіце патрэбныя выпраўленні.
- Праверце граматнасць. Не лянуйцеся звяртацца да слоўнікаў. Пазбягайце абаротаў і слоў, у значэнні і напісанні якіх сумняваецеся.
- Звярніце ўвагу на афармленне сачынення. Падзел тэксту на абзацы павінен быць лагічна абаснаваны.
- Перапішыце сачыненне, абавязкова перачытайце яшчэ раз, праверце, ці няма арфаграфічных і пунктуацыйных памылак.
АФАРМЛЕННЕ ЦЫТАТ
ЦЫТАТА – гэта даслоўная вытрымка з выказвання або твора, прыведзеная аўтарам для пацвярджэння ці тлумачэння сваёй думкі.
1. Цытаты выдзяляюцца тымі ж знакамі прыпынку, што і простая мова з двукоссем:
П. Глебка з поўнай падставай пісаў:“Лірычную плынь унёс у нашу празаічную мову М. Лынькоў.”
2. Калі цытата прыводзіцца ў скарочаным выглядзе, то на месцы скарачэння заўсёды ставіцца шматкроп’е:
У нас любяць цытаваць цудоўныя радкі Якуба Коласа: “Мой родны кут, як ты мне мілы…”
Калі скарочаная цытата стаіць пасля аўтарскіх слоў, то яна пачынаецца з маленькай літары:
В. Бялінскі падкрэсліваў цесную ўзаемасувязь, якая існуе паміж думкай і словам: “…слова, – пісаў ён – покрыва, адценне, форма, адлюстраванне думкі, а думка ёсць сэнс, розум, значэнне слова.”
Калі скарочаная цытата стаіць у пачатку сказа, то яна пачынаецца з вялікай літары:
“…Роднае слова – гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы свет,” – справядліва ўказваў Якуб Колас.
3. Цытата можа ўводзіцца ў аўтарскую мову і як частка сказа. Тады яна бярэцца ў двукоссе, але пішацца з малой літары:
Паэт не тоіць сваіх пачуццяў, ён шчыра радуецца, што “ўсюды сонца залатое
роўна ўсім свеціць”, што на змену бацькам выходзіць маладая змена..
4. Калі цытата – вершаваны тэкст, у якім захоўваюцца вершаваныя радкі і строфы арыгінала, то двукоссе звычайна не ставіцца:
А мы сабе сеем і сеем
Пшаніцу, і радасць і кветкі,
Ачышчаным сеем насеннем
Шчаслівыя нашы палеткі.
Так пісаў у свой час наш вялікі народны паэт Янка Купала.
Комментариев нет:
Отправить комментарий