TED-канферэнцыя




Публіцыстычны веснік
Матэрыялы I TED-канферэнцыі «Майстар слова»


Не адзенне – заглядзенне!


Урок беларускай мовы. Запісваем тэкст пад дыктоўку. Настаўніца чытае: “Асноўным прадметам як жаночага, так і мужчынскага касцюма была тунікападобная кашуля. Яна мела то круглы, то чатырохвугольны, то косы выраз, які аздабляўся вышыўкай ніткамі, пацеркамі або тасьмой…”. Аказваецца, тунікі, такія модныя гэтай вясною, насілі яшчэ нашы прабабулі! Мінае час, а мода амаль не мяняецца! А, можа, ёсць нейкая іншая прычына? Варта самой разабрацца ў гэтым. Пасля ўрокаў абавязкова наведаю школьную бібліятэку. 

Яшчэ і сёння на вёсцы ведаюць розніцу паміж выразамі "апрануцца" і "строіцца". Адзенне – на кожны дзень, вопратка – на свята, а строй (традыцыйны комплекс) — гэта тое, што мае ахоўнае значэнне.





Кашулі раней шылі ў асноўным з ільну.Ткаць пачыналі ў пост пасля Маслёнкі,  калі жанчына чыстая душой і целам. Наткаўшы палатна, пачыналі шыць. Палатна  для гэтага адмервалі ўдвая больш, чым даўжыня сарочкі. Затым тканіну раскладвалі на стале ўздоўж, а да сярэдзіны яе краёў прыкладвалі кавалкі для рукавоў і прымётвалі іх.  Пасля заканчэння работы на стале застаўся ляжаць крыж. Гэты крыж сам па сабе меў ахоўнае значэнне.

Аказваецца, кашуля была не толькі прадметам адзення, але і ахоўвала чалавека! Адразу ўспамінаецца, з якой адказнасцю і нейкай урачыстасцю мы з настаўніцай на ўроках працоўнага навучання шылі касцюмы для нашага школьнага ансамбля “Верасок”. Асновай нашых касцюмаў таксама з’яўляецца “тунікакападобная кашуля”.

Я расказала сваім сяброўкам, якое значэнне надавалі нашы продкі кашулі.  Мы ўпэўнены, што касцюмы для выступленняў і адзенне, якое насілі нашы продкі ў важныя моманты жыцця, зроблена ўласнымі рукамі, сагрэта цяплом душы, майстэрствам рук, дабрынёй думак. Іншымі словамі, гэта наш ахоўны талісман, нябачная повязь часоў і пакаленняў.

Ляшкевіч Кацярына 6 "Б" клас

Беларускія народныя святы

Сёння Вы даведаецеся, якія святы былі ў нашых продкаў. Многія з іх святкуюцца і цяпер, каб прадоўжыць народныя традыцыі.
Каляндарныя святы пачыналіся з дня Божага нараджэння Раства. Калі каляда прыгравае быць зялёнаму году. Калі першая зорка з'яўлялася на небе, уся сям'я садзілася за стол, засланы белым абрусам, пад які клалі сена. Стравы на стале былі посныя, абавязкова варылі  куццю кашу  з круп, запальвалі свечку і пачыналі вячэраць. З гэтага дня па сяле хадзілі калядоўшчыкі – юнакі і дзяўчаты, пераапранутыя ў цыганоў, казу,  жорава, каня. Яны спявалі песні, скакалі пад скрыпачку ці бубен, бо лічылі, што толькі вяселле можа адагнаць ад сяла злых духаў,  якія павылазілі з таго свету. Гаспадары хат у адказ давалі пачастункі.
Масленіца гэта старажытнае язычніцкае свята провадаў зімы. Тыдзень перад ёй яшчэ называлі Сырны тыдзень.  На Масленіцу ласуюцца блінамі, спяваюць песні.
Гуканне вясны. Нашы продкі лічылі, што ў гэты дзень прыходзіць вясна. Гэта свята прылёту буслоў і ластавак. Гаспадары пяклі печыва ў выглядзе птушак. Дзяўчаты збіраліся з хлопцамі, вадзілі карагоды, спявалі песні, усялякімі спосабамі заклікалі вясну. У гэты дзень нельга было  працаваць.
Вербніца апошняя перад Вялікаднем нядзеля. У гэты дзень у царквах ды касцёлах асвяшчалі галінкі вярбы, неслі дадому, злёгку сцябалі  імі членаў сям'і, перш за ўсё дзетак. Так і цяпер.
Вялікдзень – хрысціянскае свята, якое адзначалі яшчэ ў часы апосталаў: уначы або ранкам адбываліся богаслужэнні ў царквах, потым –  сямейныя застоллі, народныя гулянні.
Радуніца дзень памінання памерлых.  
Купалле свята, звязанае з летнім сонцастаяннем. У купальскую ноч палілі вогнішчы, скакалі праз іх, вадзілі карагоды, плялі вянкі, збіралі травы і абавязкова шукалі папараць-кветку.
Дажынкістаражытнае свята, якое прысвечана завяршэнню жніва. Людзі на нейкі час рабіліся вольнымі ад цяжкай працы, атрымлівалі адпачынак.
Дзяды назва некалькіх народных святаў, якія адзначаліся ў розныя часы года ў памяць аб памерлых продках.
Вось асноўныя народныя святы беларусаў, якія я ведаю.

Бушык Анастасія 6 "В" клас     


Мудрае слова народнае

Беларускі фальклор з’явіўся   ў старажытныя часы ,  калі людзі яшчэ не ўмелі  пісаць, усе творы  перадаваліся з вуснаў  у вусны, з пакалення ў пакаленне.
                              Ад  прадзедаў  спакон вякоў
                              Мне засталася спадчына;
                              Паміж сваіх і чужакоў
                              Яна мне ласкай матчынай…
                              Аб  ёй  мне  баюць  казкі-сны    
                              Вясеннія праталіны,
                              І лесу шэлест верасны,
                              І ў полі дуб апалены…  
За  шматлікія  стагоддзі  сваёй  гераічнай  гісторыі  наш  таленавіты народ  стварыў   найбагацейшую  духоўную  спадчыну – безліч  цудоўных  міфаў, легенд, казак, песень, загадак, прыказак, прыкмет і  павер’ яў .
Кожны, хто расказваў  легенду, казку ці спяваў песню, звычайна нешта забываў у змесце  або  свядома  змяняў, дадаваў  сваё, фантазіраваў,  прыдумляў.  З  цягам  часу  імя  першага  аўтара  забывалася  і  вусныя  творы  станавіліся  калектыўнымі.  Таму  мы  зараз  гаворым,  што  аўтар нашага  духоўнага  нацыянальнага  багацця – народ.
Вусную  народную  творчасць  яшчэ  называюць  фальклорам.  Фальклорныя  творы  былі  цесна  звязаны  са  штодзённым  жыццём  чалавека.  Яны  ўвабралі  ў  сябе  веды,  вопыт  многіх  пакаленняў  беларусаў,  іх  назіранні  за  навакольным  светам.
Самы  любімы  дзецьмі  фальклорны  жанр – гэта  казка.
Казка – гэта  займальны  аповед  пра  неверагодныя і  фантастычныя  падзеі  і  прыгоды. У  іх  адлюстравана  мара  нашых  далёкіх  продкаў  пра  лепшую  долю  і  шчасце  на  зямлі.  У  казках  заўсёды  перамагаюць  дабро  і  справядлівасць, высока цэняцца людская дружба і ўзаемадапамога, сумленнасць і надзейнасць. Казкі бываюць чарадзейныя, пра жывёл і бытавыя.
Яшчэ адной формай народнай творчасці з’яўляюцца загадкі. Загадка – вобразнае апісанне ўтоенага прадмета ці зявы, якое патрабуе разгадкі. Загадкі ствараюцца на аснове параўнання ў нечым падобных зяў і прадметаў. Напрыклад,
1. Крылляў не маю, а хутка лятаю, сам мяне выпусціш, а потым не зловіш. (слова)
2. Што будзе, калі казе споўніцца сем гадоў? (пойдзе восьмы)
Беларусы заўжды мелі схільнасць да выразнага слова. Свае неацэнныя парады нашы мудрыя продкі пакінулі ў выглядзе трапных выслоўяў – прыказак. Напрыклад,
1. Вочы страшацца, а рукі зробяць.
2. Якая матка, такое і дзіцятка.
3. Жыццё пражыць – не поле перайсці.
Нашы продкі бачылі пэўную сувязь паміж некаторымі прыроднымі  з’явамі і вынікам сваёй працы. Аналізуючы свае назіранні, людзі заўважылі пэўныя заканамернасці. Гэтыя падказкі – народныя прыкметы – паступова распаўсюджваліся ў народным асяроддзі і станавіліся штодзённымі дарадцамі селяніну. Напрыклад,
1. Май дажджлівы – год урадлівы.
2. З бярозы многа соку – да мокрага лета.
3. Ноч без расы – дзень з даждом.
Падводзячы вынік усяму вышэй сказаннаму,  можна адзначыць, что нацыянальны фальклор і сёння жывіць творчасць беларускіх пісьменнікаў сваімі сюжэтамі і вобразамі.

Крупта Марыя 5 "А" клас

Фотагарерэя TED-канферэнцый


Комментариев нет:

Отправить комментарий