6 клас Беларуская літаратура

Тэма: І. Пташнікаў "Алені"
1) Знаёмства з асобай аўтара і творам
Д/з Адказаць на пытанні
1. «Мала, што яна такая тонкая, рослая, падцягнулася за вайну. I крычаць яна, мусіць, добра не ўмее — неяк ціхенька і дзярката, і заўсёды тады папярхаецца, бо дзярэ ў горле». 
2. «Але за вату яна крычала: збіралася яшчэ на зіму пацягнуць фуфайку кортам, якога тата прывёз з раёна за воўчую скуру». 
3. «Ён быў ляснік, і жылі яны ў лесе. Яшчэ ён вартаваў і карміў зімою ласёў і аленяў у запаведніку, які быў недалёка ад Бярэзаўца». 
4. «Ён, панюхаўшы відэльцы, сказаў: «Лясное лесам і пахне…» 
5. «Яна ўся сціснулася, прыпала аж да зямлі і пабегла, нічога не бачачы. Ёй раптам успомнілася, як яны ў блакаду беглі так з вёскі ўзлессем па пасецы, дзе былі бульбяныя ямы, а ўсюды рваліся міны».
6. «Ну, запеў. Хто іх лічыў пасля вайны? Бегаюць па лесе, і ўсё. А скуру ты — пад лёд». 
7. «Дзе ўзялі? Не буду есці! Не зачаплю… Яна ўскочыла, адсунула лаўку і выбегла з-за стала». 
8. «Які з яго паляўнічы? У яго нават сабакі няма. Хацеў прывезці раз з раёна, дык жа трэба было аддаць увесь шажок сена». 
9. «Кінь хныкаць, нябітая!.. — крычала на яе з-за стала…» 

Тэма: І. Пташнікаў "Алені"
1) Аналіз твора
1. Раскажыце пра галоўнага героя апавядання (хто ён, яго ўзрост, знешнасць, інтарэсы).
2. Пры якіх умовах і калі ўпершыню Ірка сустрэлася з аленямі?
Выразнае чытанне вучнем апісання лясных прыгажуноў. Ад слоў: «Іх было чацвёра…» да слоў: «… і хутка схаваліся у бярэзніку». «Пярэдні быў з рагамі… збіўшыся ў кучку».
Пасля чытання тэксту адзначыць майстэрства пісьменніка ў стварэнні вобраза аленяў і звярнуць увагу класа на мастацкую выяву аленяў, каб вучні змаглі параўнаць майстэрства пісьменніка і майстэрства мастака.
3. Чаму пры першай сустрэчы дзяўчынка назвала аленяў «сваімі»?
4. Прыгадайце наступныя сустрэчы гераіні з аленямі. Як паводзілі сябе жывёлы?
5. Перакажыце, што адбылося, калі адзін раз Ірку не пусцілі да стажка.
6. Пра што можна здагадацца, калі зыходзіць з такой характарыстыкі чалавека: «Язэп з вёскі — рыжы і злосны мужчына».
7. Чым абумоўлены незайздросны лёс аленяў? Прыгадайце эпізоды з апавядання, дзе згадваецца вайна. Назавіце творы на тэму вайны, з якімі вы знаёміліся.
8. У якіх эпізодах ярчэй за ўсё раскрываецца характар гераіні? Якімі рысамі характару надзяліў яе аўтар?
9. Зварот да апісання восені ў творы. Выразнае чытанне вучнем апісання восені: ад слоў «Ірка любіла восень…» да слоў «… асабліва ўвосень». Зварот да карцін з выявамі восені, што вывешаны на дошцы. За што Ірка любіла восень?
Д/з Чым так вабіла Ірку прырода? (пісьмовы адказ на пытанне)



Тэма: І. Пташнікаў "Алені"
1) Асэнсаванне зместу і ідэі твора
1. Хто з герояў вінаваты ў смерці аленя?
2. Ці ў роўнай меры вынаватыя бацька і Язэп?
3. Чаму нельга паставіць знак роўнасці паміж гэтымі героямі?
4. Як павінен адносіцца чалавек да прыроды?
5. Чаму трэба ахоўваць прыроду?
6. Як растлумачыць назву твора?
7. Якія старонкі хацелася б перачытаць?
8. Ці задавальняе вас канцоўка твора?
9. 3 творамі якіх пісьменнікаў на тэму прыроды вы знаёміліся?
2) Разгадайце крыжаванку
Д/з Напісаць свой варыянт заканчэння твора: «Калі б я быў пісьменнікам…»


Тэма: А. Жук "Стары бабёр"


Тэма: А. Жук "Стары бабёр"
1) Асэнсаванне зместу твора
Першы—другі ўзроўні.
    Пісьменнік Алесь Жук слушна заўважае, што хадзіць баб­ры не любяць і не ўмеюць. Але стары бабёр, як чалавек, прай-шоў шмат цікавых мясцін. Яны дэталёва малююцца ў тэксце.
    Якое з апісанняў паводзін і ўражанняў бабра аб новых мясцінах табе найбольш спадабалася? Растлумач, чым яно цябе зацікавіла.
а)  праходка праз поплаў;
б)  хада праз поле з калючым лубінам;
в)  хада логам паўз тоненькі ручаёк, які пракладвалі сабе крыніцы;
г)  купанне ў чыстай вадзе канавы;
д)  агледзіны невялікага возера.

Трэці ўзровень.
     Прачытай урывак з аповесці Алеся Жука «Паляванне на Апошняга Жураўля».
     Сюды паўз лес, па глыбокай лагчыне... была дарога да вялікае рэчкі, дзе жылі спрадвеку вольна і неабсяжна бабры. Стары бабёр памятаў і ведаў тэта. Цяпер ён сабраўся пайсці туды...
     Ісці трэба было цяпер. Стары бабёр адчуваў, што трэба ісці не пазней, чым гэтым летам... А зрабіць гэта можа толькі ён адзін, бо ён памятае пра тое, яму расказвалі старыя бабры, яго бацькі, і толькі ён адзін можа знайсці дарогу.
     Дарогу гэту яму трэба цяпер пазнаць, пазнаць тое месца, пра якое яму расказвалі старыя бабры, дзе было гэтак прасторна і ад-куль іх выгналі вялікія машыны...
     Знайдзі і падкрэслі дзеясловы, з дапамогаю якіх пісьменнік стварае мастацкі вобраз бабра як жывога чалавека.

Чацвёрты—пяты ўзроўні.
     Падумай, якая назва з тых, што прыводзяцца ніжэй, най­больш дакладна адлюстроўвае тэму ўрыўка «Стары бабёр» з аповесці А. Жука. Абгрунтуй свой выбар.
а)  падарожжа старога бабра;
б)  клопат бабра пра дабрабыт сваей маладой сям'і;
в)  неадольнае імкненне старога бабра вярнуцца на спрад-вечную радзіму;
г)  узаемадачыненні жывёл (баброў) і людзей.
Або:
     Прыгадай, якія прадстаўнікі жывёльнага свету паслужылі асновай для стварэння паэтамі Алесем Ставерам і Генадзем Бу-раўкіным яскравых мастацкіх вобразаў у вершах, змешчаных у розных раздзелах твайго падручніка. Запішы назвы вершаў.

Д/з Зрабіць ілюстрацыю да твора


Комментариев нет:

Отправить комментарий