8 клас Беларуская мова

Тэма: Сказы з адасобленымі дапаўненнямі
1) Тэарэтычны матэрыял
2) Практычная частка
а) Выпішыце сказы, у якіх выдзеленыя члены сказа адасабляюцца коскамі. Пастаўце знакі прыпынку, патлумачце прычыны адасаблення.
1. Амаль усе нашы азёры асабліва на поўначы Беларусі падараваў нам ледавік.
2. Паўтарэнне гісторыі нават самай бліскучай азначае тое, што народ гэты не мае сваіх ідэалаў у будучым.
3. Калісьці Мінск быў падобны да Венецыі. Толькі замест каналаў праз яго цякла рака.
4. Акрамя рыбы ў рэчцы было багата ракаў.
5. Некаторыя вуліцы асабліва на ўскраінах не былі заасфальтаваны.
6. Дзеці нават зімой не любяць сядзець у хатах.
7. Акрамя водару кветак у пакоі стаяў яшчэ ледзь улоўны пах духоў.
8. Вада з возеры пацямнела і стала нібы гусцейшая асабліва ля супрацьлеглага берага.
9. У кожнага чалавека нават самага смелага ёсць пачуццё страху.
10. У той час нават у багатым на сады Прыдняпроўі пры кожнай хаце было не больш як два-тры дрэвы.

б) Тэст. Адзначце нумары сказаў, у якіх ёсць адасобленыя дапаўненні.
1. Алена замест маці навяла парадак у хаце.
2. Гасцей сабралася чалавек пятнаццаць пераважна саслужыўцы гаспадара.
3. Асабліва я не ганюся за сучаснай модай.
4. Ніхто нават вецер не кранае галін яблынь і груш у белай квецені.
5. Вярба асабліва яе вецце шырока выкарыстоўвалася ў народным побыце.
6. Я нават адрас яе не помню.

3) Д/з
Параграф 49, пр. 346

Тэма: Сказы з адасобленымі дапаўненнямі
1) Тэарэтычны матэрыял
2) Практычная частка
3) Кантроль ведаў
4) Д/з
Параграф 49, пр. 348


Тэма: Пераклад на беларускую мову тэксту гістарычнай тэматыкі
1) Пр. 376
1 узровень - 1-4 абзацы
2 узровень - 1-6 абзацы
3 узровень - увесь тэкст
4) Д/з
Рэдагаванне перакладу


Тэма: Сказы з адасобленымі акалічнасцямі
1) Тэарэтычны матэрыял
2) Практычная частка
Пр. 352, 353, 354
3) Кантроль ведаў
4) Д/з
Параграф 50, пр. 355

Комментариев нет:

Отправить комментарий