10 клас Беларуская літаратура

Тэма: У. Караткевіч "Дзікае паляванне караля Стаха"
1) Асэнсаванне зместу твора
2) Кантроль ведаў
1. Ад чыйго імя вядзецца аповед у аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха»?
а) Ад імя аўтара; б) галоўнага героя; в) аднаго з другарадных персанажаў.
2. Якую прафесію меў Андрэй Беларэцкі?
а) Быў адвакатам; б) настаўнікам; в) фалькларыстам.
3. Чаму Беларэцкі ўсё ж вырашыў застацца ў Балотных Ялінах?
а) Захапіўся прыгожымі краявідамі;
б) пашкадаваў гаспадыню маёнтка;
в) знайшоў цікавы матэрыял для працы.
4. Што падарыў Дубатоўк Надзеі Яноўскай на паўналецце?
а) Пушысты кілім;
б) партрэт віноўніка радавога праклёну;
в) залаты пярсцёнак;
г) карціну з навакольным пейзажам.
5. Калі адбылася першая сустрэча Беларэцкага з дзікім паляваннем?
а) У час прагулкі разам з Надзеяй Яноўскай па ваколіцах Балотных Ялін;
б) калі вырашыў выклікаць на дуэль Варону, які абразіў яго гонар;
в) пры вяртанні з «халасцяцкай вечарынкі» ад Дубатоўка.
6. Суаднясі вобразна-выяўленчыя сродкі мовы з прыведзенымі радкамі з аповесці:
1. гіпербала; 2. метафара; 3. эпітэт.
а) «Мне стала страшна, калі я пабачыў сухі чорны бляск яго вачэй»;
б) «Як на грэх, адзіны за ўвесь дзень апошні прамень сонца прабіўся ў акно і зайграў у шкле, запаліў у ім дзясяткі рознакаляровых агеньчыкаў»;
в) «А цемра стала такая, калі знік месяц, што адыдзі далей ад вогнішча і не пабачыш пальца на руцэ».
7. Хто аўтар наступнай запіскі?
«Тое, чаму трэба, згіне. Ты лёзны чалавек, чужынец нейкі. Сыходзь з дарогі. Ты чужы тут, якая справа табе да праклятых радоў. Паляванне караля Стаха прыходзіць апоўначы. Чакай.»
а) Дубатоўк; б) Берман-Гацэвіч; в) Варона.
8. 3-за чаго Беларэцкі, размаўляючы са станавым прыставам па прычыне забойства Свеціловіча, з маху апярэзаў карбачом прадстаўніка ўлады?
а) 3-за абразы ў адрас Надзеі Яноўскай;
б) з-за абвінавачвання ў забойстве Свеціловіча;
в) з-за прапановы ціха і мірна з’ехаць з гэтых мясцін.
9. Смерць Бермана адбылася:
а) па прычыне цяжкай хваробы; б) дуэлі; в) самагубства; г) звычайнай памылкі.
10. Чым скончылася гісторыя з Малым Чалавекам?
а) Быў адасланы ў павятовую бальніцу для вар’ятаў;
б) яго тайна так і не была разгадана;
в) застаўся жыць у палацы.
11. Які звычай быў выкарастаны на пахаванні Свеціловіча каб паказаць, што род застаўся без нашчадкаў?
а) На магілу быў пакладзены надгробны камень з надпісам пра сканчэнне роду;
б) свяшчэннік выканаў спецыяльны абрад;
в) родавы герб быў раструшчаны аб надгробны камень.
12. Каму з герояў належыць наступная фраза: «Грошы ела б, на грашах спала».
а) Адной з прадстаўніц шляхты; б) ахмістрыні; в) Надзеі Яноўскай.
13. Пасля чаго Беларэцкі змяніў адносіны да гаспадыні Балотных Ялін?
а) Пасля прызнання ў каханні;
б) пасля асуджэння ёй свайго роду;
в) пасля просьбы заступіцца за яе.
14. Што яднае Беларэцкага і Свеціловіча?
а) Нежаданне мірыцца з несправядлівасцю;
б) рамантыка і рызыкоўнасць;
в) закаханасць у Надзею Яноўскую.
15. Каб стаць уладальнікам маёнтка, Дубатоўку трэба было:
а) аберагаць Надзею Яноўскую, над якой навісла смяртэльна пагроза;
б) даказаць у судзе, што ён сапраўдны ўладальнік Балотных Ялін;
в) знішчыць двух апошніх прадстаўнікоў роду Яноўскіх – саму гаспадыню і Свеціловіча.
16. Чаму ўлады не прымалі ніякіх захадаў супраць дзікага палявання?
а) Яно давала ім магчымасць трымаць у паслушэнстве просты люд;
б) такія спробы ўжо былі, але вынікаў не далі;
в) кіраўнік дзікага палявання быў сябрам мясцовых улад.
17. Вызнач лічбамі сюжэтную паслядоўнасць падзей у аповесці:
а) Знаёмства з Андрэем Свеціловічам на балі ў палацы Яноўскіх;
б) аповед эканомам легенды пра дзікае паляванне;
в) смерць Дубатоўка;
г) прыезд Беларэцкага да павятовага суддзі.
3) Д/з С. 244 пыт. 6-8


Тэма: У. Караткевіч "Каласы пад сярпом тваім"
1) Знаёмства з сюжэтам і кампазіцыяй твора
Знаёмства з творам
2) Д/з прачытаць 1,2,4,12,17 другой кнігі рамана



Тэма: У. Караткевіч "Каласы пад сярпом тваім"
1) Аналіз зместу твора
2) Кантроль ведаў
3) Д/з





Комментариев нет:

Отправить комментарий